Ля запаленай свечкі ян баршчэўскі сачыненне?

Литература | 5 - 9 классы

Ля запаленай свечкі ян баршчэўскі сачыненне.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Svetysik 19 апр. 2024 г., 23:42:29

Мінулае вучыць нас, як жыць сёння" - Ян Баршчэўскі (cачыненне)  ;

Літаратурную дзейнасць Ян Баршчэўскі пачаў у Полацкай калегіі паэмамі "Пояс Венеры" і "Псіхея", вытрыманымі ў стылі польскага класіцызму.

Твораў, напісаных на беларускай мове, захавалася мала.

Гэта дыдактычныя вершы "Дзеванька" і "Тарэліца", а таксама паэма "Рабункі мужыкоў" ("Размова хлопаў"), прысвечаная падзеям 1812 г.

Гэтыя творы прадуманы з боку кампазіцыі, ім не адмовіш у лірызме і пэўнай сатырычнай скіраванасці.

Так, у вершы "Дзеванька" аўтар папракае маладую асобу за беспадстаўныя прэтэнзіі на панскасць, а ў вершы "Гарэліца" - п'яніцу за празмерную прыхільнасць да "зялёнага змія".

Пад уплывам пісьменнікаў - рамантыкаў Я.

Баршчэўскі пачаў апрацоўваць беларускія паданні, легенды, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі, у выніку чаго была напісана "кніга сэрцаў і характараў людскіх" "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".

У гэтым чатырохтомным зборы апавяданняў, які параўноўваюць з цыклам "Тысяча і адна ноч", пісьменнік абгрунтаваў думку пра самабытнасць, веліч і духоўнае багацце беларускага народа.

Скразным вобразам, які аб'ядноўвае твор у адзінае мастацкае цэлае, з'яўляецца шляхціц Завальня.

Ён гасцінна сустракае ўсіх падарожных, шчодра частуе іх, уважліва слухае жыццёвыя гісторыі і казкі, 3 такіх гісторый мы даведваемся пра багатага Карпа, рыбака Родзьку, пана Сівоху, сляпога Францішка, паляўнічага Сямёна і іншых герояў, якія аказваюцца ў самых розных і неверагодных жыццёвых сітуацыях, трапляюць пад уплыў чорных сіл, змагаюцца, перамагаюць, выратоўваюцца, гінуць.

. ("Пра чарнакніжніка і змяю, што вылупілася з яйка, знесенага пеўнем", "Карона вужа", "Зухаватыя ўчынкі", "Вогненныя духі").

Фантастычныя апавяданні Я.

Баршчэўскага, адметныя і непаўторныя, звязаны з "духам і паэзіяй народа".

Яны насычаны афарызмамі, трапнымі выслоўямі і параўнаннямі : "Хто вучыцца, той павінен пра ўсё ведаць" ; "Помстаю не супакоіш пакуты" ; "Чалавек без рэлігіі на ўсё гатовы" ; "Якая карысць спрачацца з людзьмі, якія маюць абмежаваныя веды і пачуцці?

" ; "Перасаджваць дубы - найвялікшае няшчасце".

У іх сцвярджаюцца вечныя ісціны чалавечага быцця : міласэрнасць, дабрыня, вернасць, уседаравальнасць, любоў да бліжняга і роднай зямлі.

Праз сістэму выяўленчых сродкаў і на аснове багатых фальклорных матэрыялаў Я.

Баршчэўскаму ўдалося стварыць сімвалічны і непаўторны вобраз Плачкі - Беларусі і яе пакутніцкага лёсу.

Вы зашли на страницу вопроса Ля запаленай свечкі ян баршчэўскі сачыненне?, который относится к категории Литература. По уровню сложности вопрос соответствует учебной программе для учащихся 5 - 9 классов. В этой же категории вы найдете ответ и на другие, похожие вопросы по теме, найти который можно с помощью автоматической системы «умный поиск». Интересную информацию можно найти в комментариях-ответах пользователей, с которыми есть обратная связь для обсуждения темы. Если предложенные варианты ответов не удовлетворяют, создайте свой вариант запроса в верхней строке.